Апісанне
Апавяданні Казко, Дранько-Майсюка і Шульмана, новыя вершы і балада Арлова, дзённікі Мушынскага.
У другім выпуску літаратурна-мастацкага альманаха “Апостраф” Вас чакаюць:
Адвечная песня – апавяданні Віктара Казько; Скачок з парашутам – аповесць Міхася Зізюка; аповеды Уладзіміра Сцяпана, Юры Несцярэнкі і Давіда Шульмана;
вершы Уладзімера Арлова, Антаніны Хатэнкі, Валянціны Аксак. Змітра Вішнёва, Сяргея Ваганава і Валерыя Герасімава;
а таксама пераклад “Пейзажf з вепруком” Сігітаса Гяда ад Ціхана Чарнякевіча; лісты Янкі Саламевіча да Сяргея Чыгрына; словы Адама Глобуса пра мастака Мікалая Крукава; эсэ Вольгі Бабковай і Уладзіміра Ягоўдзіка
ды шмат іншых цікавостак.