Андэрсан Фонтэск´ю, Сем месяцаў у рускай Польшчы альбо Прыгоды англічаніна на беларускіх землях у 1863 г.

30,00 

 

 

Казакі, Мураўёў, «лясныя браты», габрэі, сяляне, турма ў Гродне, непрабівальны мур расійскай бюракратыі… Усё гэта — у кнізе «Сем месяцаў у рускай Польшчы» Фортэск’ю Андэрсана, напісанай у 1864 годзе, якую ў нас выдалі толькі зараз у выдавецкай серыі «Гарадзенская бібліятэка». 

Out of stock

Апісанне

Мемуары Фортэск’ю Андэрсана ўяўляюць сабой вельмі каштоўную крыніцу па гісторыі побытавага, рэлігійнага, сацыяльнага, палітычнага жыцця Беларусі сярэдзіны ХІХ ст. Наведаўшы гэтыя землі ў 1863 г., аўтар падрабязна апісаў сваю вандроўку, людзей, з якімі ён сустракаўся, і падзеі, відавочцам якіх ён стаў. Вялікую цікавасць уяўляюць яго замалёўкі штодзённага жыцця тагачаснага грамадства розных сацыяльных і нацыянальных (у першую чаргу габрэяў) груп. Значнае месца ў гэтых мемуарах адводзіцца падзеям паўстання 1863 г., да якіх англічанін дачынення не меў, але, тым не менш, на ўласнай скуры зведаў усе адметнасці царскай турмы і вайсковага следства.

Друкуецца паводле:
Fortescue L.M. Anderson. Seven Months’ Residence In Russian Poland In 1863. London and Cambridge, Published by Macmillan and Co, 1864.
Пераклад: Дар’я Фядотава, Аляксандр Радзюк.

Дадатковая інфармацыя

Weight 0,230 kg
Dimensions 20,5 × 14,5 × 1 cm
Аўтар

Андэрсан Фортэск'ю

ISBN

978-83-67471-21-3

Месца выдання

Беласток

Вокладка

мяккая

Год выдання

2023

Колькасць старонак

164

Выдавецтва

Выдавецкае Aгенцтва «Экапрэс», Гарадзенская Бібліятэка

You may also like…