Апісанне
Высылка па ўсім свеце пасьля 15 снежня 2025
У вёсцы Грыбоўшчына Сакольскага павету, непадалёк Крынак, селянін Ілля Клімовіч аб’явіў сябе прарокам і неўзабаве вакол яго сабралася група людзей, якія дарогай вуснай прапаганды стварылі легенду пра другога, пасля Хрыста, пасланніка Бога да грэшных людзей на зямлі. Весткі пра цуды за справай малітваў Клімовіча хутка разышліся па ўсёй Заходняй Беларусі, Віленшчыне і Валыні.
Гэта аповед пра беларускае сялянства ў Польшчы міжваеннага перыяду. У кніжцы паказаныя сапраўдныя вёскі і мястэчкі, сапраўдныя людзі і самае цікавае — іх менталітэт. З таго часу прайшло амаль цэлае стагоддзе, усё змянілася, апрача менталітэту. Нашчадкі тых сялян жывуць сёння ў гарадах, карыстаюцца інтэрнэтам, мабільнымі тэлефонамі, перамяшчаюцца дарагімі аўтамабілямі, гавораць нават на англійскай мове, толькі вераць сёння ўсялякім Клімовічам, што прамаўляюць да іх па тэлевізары.
«Праваслаўным» была асоба, якая мела пачуцце адрознасці ад каталікоў — вернікаў «польскай веры». Камуністы, якія атакавалі духавенства і Царкву, не пераставалі называць сябе праваслаўнымі. Аповесць Аляксея Карпюка вельмі дакладна прадстаўляе поўныя супярэчнасці светапогляды беларускага сялянства.





