Зніжка!

Юры Грыбоўскі, Беларусы ў Латвіі (1918—1945 гг.)

Original price was: 120,00 zł.Current price is: 100,00 zł.

Высылка пасля 22 лютага 2026!!!

«Мэтай дадзенай манаграфіі — піша аўтар — з’яўляецца ўсебаковы разгляд гісторыі беларусаў у Латвіі ў перыяд з моманту абвяшчэння незалежнай латвійскай дзяржавы па заканчэнне ІІ сусветнай вайны. Выбар храналагічных межаў даследавання абгрунтаваны аб’ектыўнымі прычынамі. Гэтыя часовыя рамкі дазваляюць прасачыць беларускую прысутнасць на латвійскай зямлі на фоне найбольш лёсавызначальных і драматычных падзей яе гісторыі: змагання за незалежнасць, будавання дэмакратычнай дзяржавы, усталявання аўтарытарнага кіравання, панавання савецкага і нацысцкага таталітарызмаў. Больш за тое, менавіта ў разгляданы час у Латвіі назіралася значная нацыянальна-культурная і грамадская актыўнасць беларусаў. У ранейшы перыяд (да 1918 г.) беларусы ў Латвіі не праяўлялі актыўнасці. Тым часам у пазнейшы час (пасля 1945 г.) беларускае жыццё ў краіне знікла, а нацыянальны склад Латвіі зазнаў грунтоўных змен».

Апісанне

У кнізе раглядаюцца розныя аспекты латвійска-беларускіх адносін, якія на думку Юрыса Пойканса «традыцыйна выклікаюць меншую цікавасць, чым літоўска-беларускія альбо польска-беларускія». «Часткова  дадае былы Амбасадар Латвійскай Рэспублікі ў Польшчы, якага слова да чытача папярэднічаюць манаграфіі гэта звязана з працяглай адсутнасцю дзяржаўнасці ў нашых народаў і пазнейшым нацыянальным абуджэннем».
Кніга з’явілася дзякую падтрымцы Беларускай Дабрачыннай Фундацыі ў Лондане і Ганаровых консулаў Латвійскай Рэспублікі ў Кракаве — Рафала Бжоскі ды ва Уроцлаве — Марціна Качмарскага.

Дадатковая інфармацыя

вага 2 kg
Аўтар

Грыбоўскі Юры

ISBN

978-83-67937-69-6, ISBN 978-83-60456-56-9

Месца выдання

Беласток

Вокладка

цвёрдая

Год выдання

2026

Колькасць старонак

1054

Выдавецтва

Беларускае Гістарычнае Таварыства, Фонд Kamunikat.org