Дарота Міхалюк, Беларуская Народная Рэспубліка 1918–1920 гг.: ля вытокаў беларускай дзяржаўнасці

60,00 

Дастаўка пасля 15 верасня 2025!!!

Беларуская Народная Рэспубліка неаднаразова была важнай тэмай на навуковых канферэнцыях, у публікацыях артыкулаў і раздзелаў у манаграфіях. Большасць аўтараў цытавалі працы Дароты Міхалюк, прызнаючы каштоўнасць тэзісаў і высноў, якія змяшчаюцца ў манаграфіі. У выпадку з дысертацыяй пра Беларускую Народную Рэспубліку здаецца дакладным сказаць, што аўтарка знайшла сваю тэму. Чытанне кнігі стварае ўражанне, што для Дароты Міхалюк гэта была не проста праца, народжаная з пачуцця абавязку напісаць дысертацыю, неабходную для акадэмічнай кар’еры, але і грандыёзная інтэлектуальная прыгода, якую найлепш характарызуюць два сказы ва ўводзінах у тэму: «Некалькі год таму ўпершыню я праглядала надрукаваныя дакументы, якія тычыліся Беларускай Народнай Рэспублікі. Яны падаліся мне яскравым сведчаннем неардынарнай палітычнай драмы: юнацкія ідэалы, мары пра ўласную дзяржаву, адсутнасць разумення з боку міжнародных палітычных колаў, нечаканыя павароты, рамантычныя героі. Урэшце — трагічны фінал беларускай незалежніцкай ідэі і яе прыхільнікаў […]».  Гэта выдатная сітуацыя для навукоўца, калі даследчая праблема паглынае яго гэтак жа моцна, як і сенсацыйны раман аматараў гэтага жанру. (праф. Яўген Мірановіч)

Катэгорыя: Tag:

Апісанне

Дадатковая інфармацыя

вага 1,0 kg
Аўтар

Міхалюк Дарота

ISBN

978-83-67937-67-2

Месца выдання

Беласток

Вокладка

мяккая з крыльцамі

Год выдання

2025

Колькасць старонак

502

Выдавецтва

Фонд Kamunikat.org