Апісанне
100 вершаў — ад тэкстаў 2001 года да найноўшых твораў.
Наста Кудасава — адна з найвядомейшых паэтак сучаснай беларускай літаратуры. Яе творчасць спалучае вернасць класічнай форме са смелай вобразнасцю і выключнай чуласцю да слова. Кнігі вершаў «Маё невымаўля» і «Побач» прынеслі аўтарцы прэстыжныя літаратурныя ўзнагароды і шырокую чытацкую любоў. Нарадзілася ў Рагачове, жыве ў Гдыні.








