Севярын Квяткоўскі, Мы ідзём на марш. Фрашкі

30,00 

Слова «фрашка» ў сучасным значэнні — аднагодак незалежнай Беларусі. У 1991 годзе Сяргей Дубавец заснаваў інтэлектуальнае выданне «Наша Ніва» (1991–2000), якое на ідэі беларушчыны ядналася з аднайменнай газетай пачатку ХХ ст.
У рэдацыйнай працы Сяргей Дубавец, сярод іншага, прапанаваў словам «фрашка» называць кароткую літаратурную форму з дыяпазонам — ад замалёўкі да міні-апавядання. Вясёлую ці сумную, але заўсёды іранічную.
«Фрашка» з XVI стагоддзя мела падобнае значэнне — толькі ў вершаванай форме і з ухілам у неабавязковасць: штосьці кшталту драбязы, гарэзлівасці, выбрыкаў.
Севярын Квяткоўскі праз абраны, нібыта выключна лёгкі, фармат фрашак раскрывае рысы эпохі станаўлення новага беларускага грамадства, дзе старая, савецкага ўзору, архаіка сутыкаецца з людзьмі новага мыслення — з новымі беларусамі, якія хочуць больш паветра, больш прасторы і больш беларускасці для сябе.

Апісанне

Севярын Квяткоўскі (нар. 30 сакавіка 1973 года, Менск)

Сам для сябе прыдумаў азначэнне «медыяпісьменнік»: кожны літаратурны жанр, які выкарыстоўвае аўтар, наўпрост ці ўскосна звязаны з медыямі.
Севярын Квяткоўскі — аўтар кніг «Фрашкі да пляшкі», кароткая проза (2007), «Падарунак для Адэлі», навелы (2012), «Як стаць беларусам», дакументальны праект (2014) і «Каларадская пушча», сатырычны раман-серыял (2019).
Загалоўная аповесць новых фрашак «Мы ідзём на Марш!» сатканая з сапраўдных гісторый рэальных людзей, аб’яднаных фізічным і вобразным рухам супраць плыні абыякавасці, неадукаванасці, а часам адкрытай варожасці.

Самотныя нібыта людзі са сваімі ідэаламі ўрэшце сустракаюцца разам у адным бясконцым Маршы радасці і свабоды!

Дадатковая інфармацыя

Weight 0,34 kg
Аўтар

Квяткоўскі Севярын

ISBN

978-83-67937-52-8

Месца выдання

Беласток

Вокладка

мяккая з крыльцамі

Колькасць старонак

216

Выдавецтва

Фонд Kamunikat.org