Зніжка!

Уладзіслаў Ахроменка, Нясвіжская крыза альбо вернуты рай

Original price was: 60,00 zł.Current price is: 50,00 zł.

ПЕРАДЗАМОВА СА ЗНІЖКАЙ!!!

Высылка кніг пасля 1 сакавіка!!!

«Я не ведаю: калі памру, дзе памру і за якімі абставінамі» — пісаў у сваім Facebook Уладзіслаў Ахроменка 17 красавіка 2018. Не прайшло і паўгода як Аўтар выдадзенай Фондам Kamunikat.org кнігі заўчасна памёр у Беластоку пасля інфаркту.

«Нясвіжская крыза» гэта зборнік прозы Уладзіслава Ахроменкі вельмі розных жанраў і накірункаў. Чытач знойдзе тут яго славутую «Тэорыю змовы» — вострасюжэтны кінараман-фарс, у якім Аўтар ставіць у парадаксальнай і жорсткай форме тыя беларускія пытанні, якія многія баяцца задаць сабе нават у думках. Ёсць таксама «Музы і свінні» — кніга гарадскіх міфаў, легендаў і апокрыфаў пра герояў, якія нас змянілі. Сярод герояў Дзед Талаш, Дзмітрый Шастаковіч, Кім Ір Сэн, Уладзімір Мулявін, Жак-Іў Кусто, але ёсць таксама ананімныя акцёры, рэжысёры, музыкі, мастакі, мянты, цэнзары і камітэтчыкі.

У зборнік прозы мы вырашылі дадаць нідзе дагэтуль не публікаваныя тэксты двух незавершаных раманаў: «Нясвіжская крыза» i «Выкрадальнік гукаў». «Ведаючы творчыя модулі Уладзіслава, — піша яго сябра і суаўтар некалькіх кніг Максім Клімковіч, — магу сцвярджаць, што першы тэкст — гэта недзе 70% ад меркаванага канчатковага аб’ёму, а другі — ўсяго каля 10%».

Апісанне

———————–

Уладзіслаў Ахроменка нарадзіўся 29 студзеня 1965 года ў Гомелі ў сям’і выкладчыцы музычнай вучэльні. З дзяцінства займаўся музыкай. Закончыў Гомельскую музычную вучэльню імя Сакалоўскага і Беларускую дзяржаўную кансерваторыю, клас фартэпіяна. Неаднойчы перамагаў у розных музычных конкурсах.

Але неўзабаве выбраў іншы прафесійны занятак — літаратуру. Працаваў у вострасюжэтных жанрах — дэтэктыў, трылер, альтэрнатыўная гісторыя, часта ў сааўтарстве з Максімам Клімковічам. Пад псеўданімамі выдаў каля дзвюх соцень камерцыйных раманаў на рускай мове, некаторыя з іх экранізаваны. Разам з Максімам Клімковічам выканаў драматургічную інсцэніроўку аповесці Максіма Гарэцкага «Дзве душы» для купалаўскага тэатра.

Быў адным з першых добраахвотнікаў, валанцёраў і карэспандэнтаў на фронце падчас вайны на ўсходзе Украіны. За сваю дзейнасць і ўдзел у падзеях 2014 года быў узнагароджаны медалём «За годнасць і патрыятызм». На Беларускім Радыё Рацыя вёў перадачу з архіваў украінскіх спецслужбаў «На ўліку КГБ».

Жыў у Менску, апошнія гады — у Чарнігаве.

У ноч на аўторак 30 кастрычніка 2018 года ў Беластоку ва Уладзіслава Ахроменкі здарыўся інфаркт, пасля якога ён упаў у кому. Памёр 9 лістапада 2018 года. Пахаваны ў Менску на Заходніх могілках.

Дадатковая інфармацыя

вага 1,2 kg
Аўтар

Уладзіслаў Ахроменка

ISBN

978-83-67937-72-6

Месца выдання

Беласток

Вокладка

мяккая з крыльцамі

Год выдання

2026

Колькасць старонак

482

Выдавецтва

Фонд Kamunikat.org