Апісанне
Кніга – вынік рэфлексыі і мэдытацыі над сутнасьцю Адвайта Веданты, рэлігійнага і філязофскага вучэньня, якое базуецца на старажытнаіндыйскіх сакральных тэкстах Упанішады. Цэнтральным для кнігі зьяўляецца аналіз дзьвух клясычных твораў – Дрг Дршйя Вівека і Мандукйя-упанішад. Некаторыя ідэі Адвайта Веданты тлумачацца праз параўнаньне іх з адпаведнымі ўяўленьнямі эўрапейскай філязофіі, навукі альбо хрысьціянства.