Апісанне
Кніга «Выбранае» Вітаўта Тумаша – пятая кніга з падсерыі «Спадчына: агледзіны» серыі «Бібліятэка Бацькаўшчыны» Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына» – складаецца з найважнейшых даследчых працаў эміграцыйнага навукоўца, шматгадовага старшыні Беларускага інстытута навукі і мастацтва (Нью-Ёрк) Вітаўта Тумаша (1910-1998). Артыкулы прысвечаныя пытанням этнагенэзу і культурнага развіцця беларусаў, жыццю і дзенасці Францыска Скарыны ды кніжнай культуры Беларусі. Сваімі скарыназнаўчымі працамі Вітаўт Тумаш шмат у чым апярэджваў метрапольных даследчыкаў. Змешчаныя ў выданні тэксты і сёння застаюцца актуальнымі.