Апісанне
Кніга Алега Латышонка “Жаўнеры БНР” хавае пад сваёй вокладкай шматгадовы даробак Аўтара ў галіне беларускай вайсковай справы. Яе падставай стаў пераклад яго кандыдацкай працы пра беларускія вайсковыя фармаваньні ў 1917-1923 гг. апублікаванай на польскай мове ў 1995 г. Наступны блок адкрывае вялікі навукова-папулярны эсэ пра ген. С. Булак Балаховіча. Эсэ дапаўняюць навуковыя артыкулы прысьвечаныя розным аспэктам жыцьця і дзейнасьці генерала. Гэтыя два блокі папоўненыя шматлікімі артыкуламі прысьвечанымі паасобным беларускім фармаваньням у розных арміях і выдатным беларускім вайскоўцам таго часу, а таксама палітычным аспэктам змаганьня за БНР. Асобны блок ствараюць артыкулы прысьвечаныя ўдзелу беларусаў Беласточчыны ў змаганьні за незалежную Беларусь. Чацьвёртае выданьне кнігі папаўняе “Прадмова” прафэсара Варшаўскага Ўнівэрсытэту Юры Грыбоўскага.