Пётра Мурзёнак, Ля возера Сьвідна. Размовы з мамай

40,00 

У кнізе распавядаецца пра жыцьцёвы лёс Данаты Генрыхаўны Мурзёнак (дзяв. Мажэйка), якая больш за сорак гадоў працавала настаўніцай пачатковых класаў у школах Пастаўскага краю ў Беларусі і ў суботнім беларускім класе ў сталіцы Канады Атаве.

Апісанне

У кнізе распавядаецца пра жыцьцёвы лёс Данаты Генрыхаўны Мурзёнак (дзяв. Мажэйка), якая больш за сорак гадоў працавала настаўніцай пачатковых класаў у школах Пастаўскага краю ў Беларусі і ў суботнім беларускім класе ў сталіцы Канады Атаве. За сваё жыцьцё яна навучыла прыгожа пісаць і чытаць, танцаваць і сьпяваць каля 600 беларускіх дзетак. У кнізе ідзе размова ня толькі пра школу, але і пра дзяцінства настаўніцы, цяжкія пасьляваенныя гады і вучобу ў педвучэльні, а таксама пра быт вясковых настаўнікаў, уключаючы жыцьцё і працу ў вёсцы Дварчаны, дзе яна з мужам пражылі разам сорак пяць гадоў, а па прыезьдзе ў Канаду адзначылі дыямантавы юбілей у шлюбе. Ідзе расказ і пра тое, як яна дае сабе раду ў пажылым веку, застаўшыся бяз мужа ў далёкай краіне. У кнізе зьмешчаны здымкі з сямейных архіваў.

Дадатковая інфармацыя

Weight 0,340 kg
Dimensions 20,5 × 13,5 × 1 cm
Аўтар

Мурзёнак Пётра

ISBN

978-83-67937-00-9

Месца выдання

Беласток

Вокладка

цвёрдая

Год выдання

2023

Колькасць старонак

146

Выдавецтва

Фонд Kamunikat.org

You may also like…