Апісанне
Успаміны амэрыканскага беларуса-хірурга Анатоля Занковіча адлюстроўваюць жыцьцёвы шлях нараджэнца Вілейшчыны, які прайшоў праз Другую сусьветную вайну, страціў двух братоў і сястру, вымушаны быў пакінуць бацькоў і Бацькаўшчыну й шукаць магчымасьці ўладкаваньня на Захадзе. Вайсковыя падзеі, палон, навучаньне ў Нямеччыне й Бэльгіі, прафэсійная праца й сямейнае жыцьцё ў ЗША, доўгачаканыя сустрэчы са сваякамі празь дзесяцігодзьдзі — усё гэта знойдзе чытач на старонках кнігі «Лёс беларуса: паміж Эўропай і Амэрыкай».