Апісанне
ПЕРАДЗАМОВА СА ЗНІЖКАЙ!!!
Высылка кніг пасля 1 сакавіка!!!
Трылогія Міколы Адама «…І прыдбаў гэты дом» — сямейная сага, нон-фікшн і спавядальная проза адначасова. Падзеі адбываюцца, пачынаючы з 1970-х гадоў стасункамі сына ворага народа і дачкі героя Савецкага Саюза, беларуса і ўкраінкі, у Казахстане ды Беларусі. Аўтар распавядае пра адысею герояў шчыра і бескампрамісна, пра каханне, як фатум, а не боскі дар, пра нацыянальную свядомасць, якой заўжды бракуе.
«Шукаць свае карані, намацваць самасць, ідэнтычнасць — справа няпростая. Трэба мець моцны характар: не заўсёды ў чалавека стае мужнасці, каб прыняць, прызнаць і тым больш распавесці ўсяму свету тыя ці іншыя факты пра сваю сям’ю. Мікола Адам у сваім новым творы віртуозна балансуе на мяжы нон-фікшн і белетрыстыкі, ствараючы аб’ёмную мастацкую рэальнасць, пакрокава рэканструюе мінулае, напаўняе прастору твора фактамі, жывымі эмоцыямі, побытавымі і гістарычнымі падрабязнасцямі, дзякуючы чаму складваецца ўражанне, што чытаеш дакумент эпохі». (Янка Лайкоў)
«Проза Міколы Адама ў сучаснай беларускай літаратуры — з’ява адметная. Перш за ўсё сваім непаўторным стылем з дамінаваннем паэтычнай метафорыкі, што даруе чытачу сапраўдную асалоду ад кожнага сказа. Сюжэты твораў Міколы Адама — гэта як хуткая плынь ракі, з якой не хочацца выходзіць». (Павал Гаспадыніч)




