Сяргей Навумчык, Дзевяноста пяты

50,00 

У кнізе дэпутата першага парлямэнту незалежнай Беларусі Сяргея Навумчыка распавядаецца пра драматычны 1995 год. У тым ліку – пра зьбіцьцё дэпутатаў Апазыцыі БНФ у Авальнай залі Дому ўраду і антыканстытуцыйны рэфэрэндум, які паставіў кропку ў апошняй хвалі нацыянальнага Адраджэньня і адкрыў шлях да ўсталяваньня прарасейскага дыктатарскага рэжыму.

Апісанне

У 1995 годзе ў Беларусі прайшоў першы рэфэрэндум, які зьліквідаваў статус нацыянальных сымбаляў як дзяржаўных, загнаў мову ў гета, прывязаў краіну да Расеі, а прэзыдэнту адчыніў дзьверы да неабмежаванай улады.

У кнізе дэпутата першага парлямэнту незалежнай Беларусі Сяргея Навумчыка распавядаецца пра драматычны 1995 год. У тым ліку – пра зьбіцьцё дэпутатаў Апазыцыі БНФ у Авальнай залі Дому ўраду і антыканстытуцыйны рэфэрэндум, які паставіў кропку ў апошняй хвалі нацыянальнага Адраджэньня і адкрыў шлях да ўсталяваньня прарасейскага дыктатарскага рэжыму.


Сяргей Навумчык нарадзіўся ў 1961 годзе ў Паставах. У 1964-м з бацькамі пераехаў у Віцебск. Скончыў факультэт журналістыкі БДУ, служыў у войску, працаваў у віцебскай абласной газэце. Публікаваў артыкулы ў абарону архітэктурнай спадчыны Віцебску. У 1988-м быў ініцыятарам грамадзкай кампаніі супраць будаўніцтва Віцебскай АЭС, удзельнічаў ва ўстаноўчым сходзе таварыства «Мартыралёг» і Беларускага Народнага Фронту 19 кастрычніка 1988 г.
З сакавіка 1990 па студзень 1996 г. — дэпутат Вярхоўнага Савету Беларусі 12-га скліканьня, каардынатар парлямэнцкай апазыцыі БНФ. Удзельнічаў у распрацоўцы і прыняцьці Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі, падрыхтоўцы законапраектаў да нечарговай сэсіі ВС 24–25 жніўня 1991 г., на якой была адноўленая Незалежнасьць Беларусі. Аўтар шэрагу законапраектаў. Удзельнічаў у галадоўцы дэпутатаў Апазыцыі БНФ 11–12 красавіка 1995 г. супраць ініцыяванага Лукашэнкам так званага рэфэрэндуму аб ліквідацыі статусу беларускай мовы як адзінай дзяржаўнай, пазбаўленьні герба Пагоня і бел-чырвона-белага сьцяга статусу дзяржаўных сымбаляў, эканамічнай інтэграцыі з Расеяй і праве прэзыдэнта распускаць парлямэнт. Быў адным з заснавальнікаў Беларускай асацыяцыі журналістаў і Беларускага Хэльсынскага камітэту.
У 1996-м атрымаў палітычны прытулак у ЗША. З 1999 па 2024 — супрацоўнік Радыё Свабода. Сябра Рады БНР і Беларускага ПЭНу, ляўрэат літаратурнай прэміі імя Алеся Адамовіча. У сэрыі «Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе» выдаў некалькі кніг пра найноўшую гісторыю Беларусі.

Дадатковая інфармацыя

Weight 0,2 kg
Аўтар

Навумчык Сяргей

ISBN

978-83-67937-57-3

Месца выдання

Беласток

Вокладка

мяккая

Год выдання

2025

Колькасць старонак

446

Выдавецтва

Фонд Kamunikat.org

You may also like…