Зніжка!

Уладзімір Караткевіч, Каласы пад сярпом тваім

Original price was: 100,00 zł.Current price is: 80,00 zł.

Высылка па ўсім свеце пасьля 15 студзеня 2026

«Каласы пад сярпом тваім» Уладзіміра Караткевіча — нязменна самы любімы твор беларускай літаратуры. Гэта падарожжа ў пярэдадзень паўстання 1863–1864 гадоў, але таксама і ў свет эмоцый чалавека, які можа і не першым заўважыў несправядлівае замятанне пад хаднік сапраўднай беларускай гісторыі, але адным з першых пякуча не мог прамаўчаць.

За межамі Беларусі раман па-беларуску выходзіць упершыню. У гэтым выданні мы не толькі публікуем менавіта той тэкст, за які аўтар змагаўся пры жыцці, здымаючы праўкі, зробленыя для выдання 1968 года. Асцярожна, кіруючыся тэксталагічнай эмпатыяй, мы робім некалькі важных кан’ектур і тым вызваляем голас пісьменніка ад ідэалагічнага ціску.

 

Апісанне

Высылка па ўсім свеце пасьля 15 студзеня 2026

Пад гэтай вокладкай — глыбокі і па-майстэрску скроены вялікі гістарычны раман «Каласы пад сярпом тваім» Уладзіміра Караткевіча, нязменна самы любімы твор беларускай літаратуры. Але сёння асоба пісьменніка не меней важная для нас за павароты сюжэта. І калі мы бяром у рукі кнігу — мы хочам чуць голас аўтара без шоргату цэнзарскага алоўка.

За межамі Беларусі раман па-беларуску выходзіць упершыню. У гэтым выданні мы не толькі публікуем менавіта той тэкст, за які аўтар змагаўся пры жыцці, здымаючы праўкі, зробленыя для выдання 1968 года. Асцярожна, кіруючыся тэксталагічнай эмпатыяй, мы робім некалькі важных кан’ектур і тым вызваляем голас пісьменніка ад ідэалагічнага ціску. Мы вяртаем асобныя формы словаў, што ў савецкі час былі непрымальнымі, а цяпер цалкам звыклыя — і аказваецца, Караткевіч так і пісаў! Мы аднаўляем аўтацэнзурныя скарачэнні: пісаў раман чалавек смелы, а ў друк аддаваў рацыянальны. Забыліся імёны тых, хто рабіў з Караткевіча агульнага — і нічыйнага, выкрэсліваючы з тэксту «Беларусь», «беларусаў», «Падняпроўе» і «Раку». А словы зноў занялі належнае ім месца на старонках.

«Каласы пад сярпом тваім» — гэта падарожжа не толькі ў пярэдадзень паўстання 1863–1864 гадоў, але і ў свет эмоцый чалавека, які можа і не першым заўважыў несправядлівае замятанне пад хаднік сапраўднай беларускай гісторыі, але адным з першых пякуча не мог прамаўчаць. Галасы яго герояў, іх лёсы, хай ідэалізаваныя, не маглі і не мусілі быць іншымі: толькі вяртаючы сваё напоўніцу, мы можам спадзявацца на гармонію раўнавагі.

 

Дадатковая інфармацыя

вага 0,5 kg
Аўтар

Караткевіч Уладзімір

ISBN

978-83-67937-73-3

Месца выдання

Беласток

Вокладка

цвёрдая

Год выдання

2025

Колькасць старонак

804

Выдавецтва

Фонд Kamunikat.org